ДжипСервис+

» » Сцяжынкамі Купалы і Коласа

Сцяжынкамі Купалы і Коласа

7 мая ў беларускамоўны чацвер для вучняў другіх класаў прайшоў вусны часопіс “Янку Купалу і Якубу Коласу прысвячаецца”. Настаўнікі прадставілі асобныя старонкі з жыцця і творчасці пісьменнікаў. Прагучалі творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія дзеці вывучалі на пазакласным чытанні і на ўроках. Вучні рабілі малюнкі да асобных твораў. З вялікім захапленнем дзеці ўспаміналі леташняе падарожжа на дачу Янкі Купалы ў Ляўкі. Апошняя старонка часопіса змяшчала гульні і забаўкі. Займальныя заданні гэтай старонкі былі звязаныя з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Настаўнікі пачатковых класаў Багдановіч Алена Валер’еўна,Румянцава Юлія Аляксандраўна.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх