ДжипСервис+

» » Мне пашчасціла тут нарадзіцца…

Мне пашчасціла тут нарадзіцца…

Цікава і змястоўна вялася гутарка пра архітэктурныя помнікі і запаведныя месцы з  вучнямі 8 “Г” класа ў чацвер 3 верасня. “Мая Магілёўшчына” – так называўся вусны часопіс-падарожжа па гістарычных мясцінах.

Падняўшыся на адноўленую ратушу, можна палюбавацца панарамай горада. Арыгінальны будынак драматычнага тэатра стаў першым у Беларусі, пабудаваным спецыяльна для акцёрскай трупы. Буйніцкі мемарыял прысвечаны воінам, якія ў ліпені 1941 года на працягу 23 дзён абаранялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Будынак чыгуначнага вакзала з’яўляецца адным са старажытных у горадзе і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Цікавае і насычанае мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і жаданне далей пазнаваць свой родны край.

Ларыёнава Галіна Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх