ДжипСервис+

» » Сябруй з роднай мовай

Сябруй з роднай мовай

У беларускамоўны чацвер, 24 верасня, у 5 «В» класе была праведзена пазнавальная гульня «Сябруй з роднай мовай». Яна была накiравана на выхаванне любовi i павагi да беларускай мовы. Гульня складалася з чатырох тураў. Вучні  пазнаёміліся з беларускім фальклорам, народнымі песнямі, жартамі, больш за ўсё дзецям спадабалася спаборнічаць у адгадванні загадак, з вялікім задавальненнем яны ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі.

 Усе каманды паспяхова справіліся з заданнямі. Гульня прайшла весела і дружна.

Мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, выхаванню ў вучняў павагі і любові да роднай мовы. Усе ўдзельнікі гульні засталіся задаволенымі.

Новікава Таццяна Уладзіміраўна, класны кіраўнік 5 “В” класа

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх