ДжипСервис+

» » Таямніцы родных слоў

Таямніцы родных слоў

1 кастрычніка адбылася гульня-віктарына “Таямніцы родных слоў” для вучняў 5 “Г” класа. Дзеці праверылі свае веды роднай мовы пры дапамозе розных конкурсаў і загадак.

Вучнi не засталiся абыякавымi i з энтузiязмам прынялi удзел у падрыхтоўцы конкурсаў i заданняў. Уразiла iмкненне падзялiцца знойдзеным матэрыялам i цiкавымi звесткамi. Але, канешне, найбольшую зацiкаўленасць i захапленне выклікалi загадкi i разыгрыванне мiнiсцэнак на беларускай мове.

Хлопчыкi ўспомнiлi ветлiвыя словы, а дзяўчынкi пабылi ў ролi перакладчыкаў. А вось «правiльна апрануцца» не давялося амаль нiкому, але заданне было вясёлым i выклікала шмат усмешак.

Мерапрыемства пакiнула  цудоўны настрой!

Малахоўская Вольга Станіславаўна, настаўнік англійскай мовы

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх