ДжипСервис+

» » Маці — маё першае слова

Маці — маё першае слова

Нам застаецца ад матуль і шчырасць іхняя, і ласка…

                                                                                             Рыгор Барадулін

Шанаваць маці можна ў любы дзень года, але ёсць цудоўнае, цёплае свята – Дзень маці – свята дабра і прыгажосці, мудрасці і жыццялюбства, пяшчоты і любові.

Чарговы беларускамоўны чацвер вучні 6 “А” класа вырашылі прысвяціць Дню маці. У іх гонар прагучала шмат віншаванняў, добрых і пяшчотных слоў. Рабяты з задавальненнем расказвалі вывучаныя вершы, дэманстравалі сваё веданне песень пра маці. Дзеці падзяліліся, якія падарункі яны падрыхтавалі для сваіх дарагіх матуль, узгадалі ласкавыя словы, якія абавязкова трэба гаварыць матулям кожны дзень, а не толькі ў свята.

 Дзякуючы добрай падрыхтоўцы, актыўнасці і святочнаму настрою ўдзельнікаў,  мерапрыемства атрымалася незабыўным і непаўторным.

 Рыбакова Кацярына Сяргееўна, класны кіраўнік 6 “А” класа

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх