ДжипСервис+

Падарункі ад маці

Восень. Кастрычнік. Калі задумваемся, чаму гэты месяц з'яўляецца асаблівым, то магчыма назваць шэраг прычын:  лёгкі смутак расстання з летам, мяккія краскі  восені ... А яшчэ гэты месяц асацыіруецца з самай хвалюючай і ў той жа час самай выдатнай падзеяй - Днём маці!

Любоў маці бясконцая і бескарыслівая. Колькі б ні было сыну ці дачцэ гадоў, мама заўсёды клапоціцца. Яна аберагае, дапамагае, падтрымлівае і вучыць, робіць падарункі. Пра самыя любімыя падарункі ад маці расказвалі вучні 6”Б” класа ў беларускамоўны чацвер 15 кастрычніка.Гэта і любімыя цацкі, і цікавыя кніжкі, і розныя гульні. Дзеці ўспаміналі, з якой нагоды рабіліся падарункі, прыгадвалі цікавыя гісторыі, звязаныя са святамі, а галоўнае – размаўлялі па-беларуску!

Мінчукова Алена Пятроўна, класны кіраўнік 6 “Б” класа

 

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх