ДжипСервис+

Жывая даўніна

У чацвер 19 снежня вучні 7 “В” класа разам с класным кіраўніком вырашылі наладзіць экскурсію ў абласны краязнаўчы музей імя Е.Р. Раманава. На гэты раз імі была абрана экспазіцыя “Гісторыя краю ІX- пачатку XX стагоддзяў”. Юныя экскурсанты мелі магчымасць на свае вочы ўбачыць унікальны помнік пісьменства – берасцяную грамату ХІІІ ст., “свяшчэнны” камень “Мядзведзь”, знакамітае паўстанне гараджан-магілёўцаў 1606-1610гг., цудам ацалелыя іконы знішчанага ў 1938 годзе шэдэўра магілёўскай архітэктуры – гарадскога сабора Св. Іосіфа. На прыканцы экскурсіі быў наладжаны міні-кінасеанс: стужка кінахронікі пра наведванне Магілёва апошнім Расійскім імператарам Мікалаем ІІ. Словы падзякі на роднай мове падлеткі пакінулі ў інтэрактыўнай кнізе водгукаў музея.

Класны кіраўнік 7 “В” класа Парашкова Людміла Уладзіміраўна

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
^ Наверх