ДжипСервис+

» » Мае веды пра Беларусь

Мае веды пра Беларусь

27 лютага вучні 9 “Г” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Мае веды пра Беларусь?”  Клас дзяліўся на дзве каманды, і кожная выбірала сабе пытанне з розных намінацый: “Гарады Беларусі”, “Культурная спадчына”, “Жывёльны і раслінны свет”, “Пісьменнікі і паэты Беларусі”, “У свеце народных традыцый”, “Імёны мінулага”. Пытанні былі рознай цяжкасці, за іх камандзе давалася розная колькасць балаў. У фінале аб’яўлялася каманда-пераможца.

Мэтай гульні было вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе дасягненняў, фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый , звычаяў, культуры. Кожны вучань у канцы занятку мог сказаць: “Я ведаю і ганаруся сваёй Бацькаўшчынай!”.

        Сцепаненкава Юлія Анатольеўна, класны кіраўнік 9”Г” класа

Вернуться
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.