Латарэя “Вялікія словы на вялікай мове”

22 мая вучні 5 “А” класа прынялі ўдзел у каманднай гульні “Вялікія словы на вялікай мове”. Удзельнікі атрымалі карткі з часткамі цытат беларускіх пісьменнікаў, патрэбна было ўзнавіць выказванні. 

З самага пачатку мерапрыемства каманды абралі розную тактыку. Дзве  з каманд працавалі вельмі хутка, не асабліва ўдумваючыся ў сэнс прачытанага. Праз пяць хвілін адна з гэтых каманд завяршыла работу, але з 10 афарызмаў 6 былі складзены няправільна. І ўдзельнікі адправіліся выконваць работу над памылкамі. Такі ж вынік быў і ў другой каманды. Трэцяя ж каманда працавала нетаропка, але якасна. Ёй і ўдалося атрымаць перамогу. 

Приложения

    Обсуждение закрыто.