Аўкцыён “Растлумач фразеалагізм”

29 мая вучні 6 “Г” класа прынялі ўдзел у аўкцыёне “Растлумач фразеалагізм”. Удзельнікі атрымалі карткі з фразеалагізмамі, якія ўжываў  у сваёй творчасці Рыгор Барадулін. Патрэбна было патлумачыць сэнс гэтых адзінак. Калі ў вучняў узнікалі цяжкасці з тлумачэннем, яны звярталіся да ўрыўкаў з твораў. Дзеці і пасмяяліся з дасціпнага гумару паэта, і задумаліся над глыбокімі жыццёвымі пытаннямі, і падзівіліся шчырай сыноўняй любові Рыгора Барадуліна да маці.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі фотаздымкі з сямейнага альбома паэта, адчуўшы атмасферу жыцця далёкага ад іх ХХ стагоддзя.   

 

 

Приложения

    Обсуждение закрыто.