Падарожжа “Краіна беларускіх майстроў”

Беларусы заўсёды славіліся не толькі сваім спрытным розумам, алеі ўмелымі рукамі. Усё маглі нашы людзі: лапці сплесці, посцілку саткаць, хату пабудаваць без адзінага цвіка, ды яшчэ і так, што яна стагоддзе прастаіць.

Пра беларускіх майстроў і іх вырабы ў беларускамоўны чацвер 30 кастрычніка пагаварылі вучні 6 “А” класа. Дзеці пазнаёміліся са старажытнымі  рамёствамі пляцення на дошчачках, ткацтва, саломапляцення, паглядзелі на вырабы з гліны, а таксама валёнкі. Узгадалі вучні і ўклад беларускіх майстроў у сусветнае мастацтва, успомніўшы славутых беларускіх мастакоў, а таксама помнікі архітэктуры, што захаваліся ў нашай краіне.   

 

Обсуждение закрыто.