Літаратурная віктарына «Дарогай продкаў — дарогай Скарыны»

5 верасня ў бібліятэцы школы адбылася літаратурная віктарына «Дарогай продкаў — дарогай Скарыны», прысвечаная творчасці і культурнай спадчыне беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

Праграма мерапрыемства ўключала:

  1. Кароткі агляд біяграфііФранцыска Скарыны з выкарыстаннем прэзентацыі, якая прасочвала яго жыццёвы і творчы шлях.
  2. Інтэрактыўную віктарыну «Літаратурная спадчына»
  3. Камандную гульню»Па слядах Скарыны», дзе ўдзельнікі складалі маршрут падарожжаў вялікага гуманіста.

Вынікі і водгукі:

  • Віктарына выклікала жывы інтарэс у вучняў да гісторыі беларускай кніжнай культуры.
  • Падзея спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра нацыянальную культурную спадчыну, заахвоціла да далейшага вывучэння гісторыі беларускай літаратуры і кнігадрукавання.

Обсуждение закрыто.