20 лютага ў бібліятэцы школы сумесна з бібліятэкай-філіялам №9 імя Я.Купалы адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва «Мова роднай зямлі» для сямікласнікаў, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, пашырэнне ведаў вучняў пра моўныя традыцыі і развіццё цікавасці да нацыянальнай культуры. Мерапрыемства праходзіла ў дынамічным фармаце з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі, аўдыё- і відэазапісаў беларускіх песень і вершаў. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі конкурсы на веданне фразеалагізмаў і гульня «Перакладчыкі». Многія ўдзельнікі адзначылі, што адкрылі для сябе новыя, малавядомыя беларускія словы. Таксама бала арганізавана выстава «Мова мая, беларуская, родная», на якой змяшчаліся слоўнікі і даведнікі па беларускай мове, зборнікі беларускіх прыказак і прымавак, творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, кнігі па гісторыі беларускага пісьменства.































.jpg)










