Условия приёма в УО

Прием учащихся в первые классы регулируется:

 статьёй 159 п. 1, 2 КОДЕКСА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОБ ОБРАЗОВАНИИ

  1. Прием лица для получения общего среднего образования осуществляется на основании его заявления при предъявлении им свидетельства о рождении или документа, удостоверяющего личность, и медицинской справки о состоянии здоровья, если иное не установлено настоящей статьей. От имени несовершеннолетнего заявление может быть подано его законным представителем.
  2. В I класс принимаются лица, которым на 1 сентября соответствующего учебного года исполняется шесть и более лет. По желанию одного из законных представителей ребенка допускается прием в I класс лица, которому шесть лет исполнится в период с 1 по 30 сентября соответствующего учебного года;

а также главой 7 п. 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыi от 20.12.2011 N 283 (в ред. Постановлений Минобразования от 04.02.2014 № 9, от 10.04.2014 № 38, от 27.11.2017 № 148, от 03.03.2018 № 10):

  1. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстановах адукацыi, за выключэннем школ-iнтэрнатаў, санаторных школ-iнтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падае заяву на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi ў перыяд з 12 чэрвеня па 28 жнiўня года прыёму пры прыёме ў I — IX (X) классы.

Подробнее: http://kodeksy-by.com/kodeks_ob_obrazovanii_rb/159.htm

В соответствии с п. 2 ст. 159 Кодекса Республики Беларусь об образовании в 1 класс принимаются лица, которым на 1 сентября соответствующего учебного года исполняется 6 и более лет. По желанию одного из законных представителей ребенка допускается прием в 1 класс лица, которому шесть лет исполнится в период с 1 по 30 сентября соответствующего учебного года.
ГЛАВА 7 ПРЫЁМ АСОБ ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
78. Прыём асоб ва ўстанову адукацыi для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з кантрольнымi лiчбамi прыёму, патрабаваннямi да напаўняльнасцi класаў, устаноўленымi пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.
79. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад’яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу, i медыцынскай даведкi аб стане здароўя, калi iншае не прадугледжана артыкулам 159 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi i дадзеным Палажэннем. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.
80. Пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай агульнай базавай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў X класе.
Дапускаецца пры прыёме ў X вячэрнi клас устаноў адукацыi, названых у пункце 45 дадзенага Палажэння, або ў X клас вячэрняй школы асобы, якая асвойвае ва ўстанове адукацыi змест адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, што забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) без атрымання агульнай сярэдняй адукацыi), пацвярджаць копiяй пасведчання аб агульнай базавай адукацыi атрыманне гэтай асобай агульнай базавай адукацыi. Пры гэтым факт атрымання прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi ва ўстанове адукацыi пацвярджаецца даведкай аб тым, што грамадзянiн з’яўляецца навучэнцам установы адукацыi з указаннем адукацыйнай праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, змест якой ён асвойвае.
81. Ведамасцю гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пацвярджаецца атрыманне асобай пачатковай адукацыi, якая дае права на працяг адукацыi на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў V клас.
82. Даведкай аб навучаннi пацвярджаецца частковае засваенне асобай зместу адукацыйнай праграмы:
пачатковай адукацыi пры прыёме ў II — IV класы;
базавай адукацыi пры прыёме ў VI — IX класы;
сярэдняй адукацыi пры прыёме ў XI (XII) клас;
спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi пры прыёме ў II — IX (X) i XI (XII) класы, а таксама пры прыёме ў XI i XII (XII i XIII) класы вячэрняй школы i вячэрнiя класы.
83. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi, даведка аб навучаннi прад’яўляюцца асобай, а ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi перадаецца ўстановай адукацыi, у якой гэта асоба атрымала пачатковую адукацыю, па запыце ўстановы адукацыi, у якую асоба (законны прадстаўнiк непаўналетняй асобы) падала заяву пры прыёме ў V клас. Ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошнi год навучання i выхавання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi можа прад’яўляцца асобай.

Обсуждение закрыто.