Прэзентацыя “Беларускі куфэрак”

Побыт сённяшняга чалавека цяжка ўявіць без высокатэхналагічных прылад. Нашы продкі вельмі здзівіліся б, напэўна, даведаўшыся, што ў ХХІ стагоддзі мыць бялізну за чалавека будзе пральная машына, посуд мы будзем загружаць у пасудамыйную машыну, а прыбіраць у нашых кватэрах будзе робат-пыласос.

А вось вучні 7-х класаў здзівіліся, убачыўшы рэчы, якімі карысталіся ў побыце нашы продкі. І калі яшчэ прас вучні адразу пазналі, то наконт прызначэння такіх рэчаў, як калаўрот, верацяно, чапяла, каромысла і многіх іншых выказваліся самыя неверагодныя здагадкі.   

Обсуждение закрыто.