Бывае, так хочацца сказаць што-небудзь дужа разумнае ды цікавае, а нічога ў галаву не прыходзіць. І тады зайздросціш людзям, якія так і сыплюць досціпамі і афарызмамі, як кажуць, за словам у кішэню не лезуць.
А што ж рабіць астатнім, якія не вызначаюцца такім спрытным розумам? Вядома што. Звяртацца да мудрасці іншых, назапашанай стагоддзямі. Толькі вось мы больш ведаем мудрыя словы прадстаўнікоў іншых народаў, а не беларусаў. Але ж і ў скарбніцы беларускіх афарызмаў вельмі багата думак, выказаных як вядомымі майстрамі слова, так і невядомымі прадстаўнікамі з народа. Спадзяемся, што вучні 8-х класаў пераканаліся ў гэтым, прыняўшы ўдзел у латарэі беларускіх афарызмаў. А магчыма, штосьці з народнай мудрасці запомнілася ім на доўгіся гады.