Беларусь – краіна не надта вялікая, не так многа часу патрэбна, каб праехаць ад адной яе мяжы да другой. Але пры гэтым яе ніяк нельга назваць аднастайнай. Таленавіты беларускі народ стварыў найбагацейшую культурную спадчыну, якую можна параўнаць са шматколернай мазаікай.
8 мая вучні 9-х класаў звярнуліся да фальклорнай спадчыны нашага народа. Яны даведаліся, якія святы праводзіліся ў розных куточках Беларусі, якія танцы скакаліся і песні спяваліся. Адмысловыя абрады праводзіліся пры сустрэчы новага чалавека і пры праводзінах яго ў апошні шлях, па-рознаму гулялі вяселле. Вучні паглядзелі на ўзоры традыцыйнай вышыўкі з розных раёнаў, а таксама даведаліся пра рамёствы беларусаў.