Імкліва набліжаецца канец навучальнага года. Самы час паглядзець, як прыраслі веды вучняў за гэты час.
15 мая вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у турніры знаўцаў “Залацінкі роднай мовы”. Вучні адказвалі на дасціпныя пытанні з розных раздзелаў беларускай мовы, папаўнялі свой лексічны запас назвамі кветак і посуду па-беларуску, нават даведаліся, што такое “рондаль”. Зазірнулі дзеці і ў куфэрак народнай мудрасці: злучалі часткі прыказак і ўзнаўлялі кампаненты фразеалагізмаў.
Турнір паказаў, што ведаў вучні назапасілі багата, але ж і цікавага наперадзе не менш.