“У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць…” У асеннюю пару часта ўспамінаюцца гэтыя радкі Уладзіміра Караткевіча. Пад час лістападу наша Радзіма асабліва прыгожая. Толькі вось падарожнічаць і любавацца прыгажосцю асабліва няма калі.
Другога кастрычніка вучні 5 “А” класа ўсё ж такі адправіліся ў падарожжа.Такую магчымасць яны атрымалі ў беларускі чацвер. Канешне ж, падарожжа было віртуальнае, але гэта мела і шэраг пераваг. Дзеці змаглі зірнуць на Беларусь з вышыні птушынага палёту, убачыць яе абуджэнне вясной, красаванне летам, багацце восенню і ціхі сон зімою. Удзельнікі зазірнулі ў самыя аддаленыя куточкі нашай краіны, пабачылі палацы, цэрквы, касцёлы, адметныя будынкі і пераканаліся ў тым, што падарожжы па нашай краіне вельмі цікавыя і пазнавальныя.



























.jpg)










