Беларусь заўсёды была багатая на таленты. Наша краіна падарыла свету многіх знакамітых мастакоў, скульптараў, архітэктараў, кампазітараў.
9 кастрычніка вучні 5 “Б” класа на нейкі час апынуліся ў свеце чароўнага беларускага мастацтва. Дзеці пагарталі старонкі ілюстраваных выданняў і паглядзелі на Беларусь ХІХ стагоддзя на карцінах і эскізах Напалеона Орды. Зачаравала іх прыгажосць прыроды, па-майстэрску перададзеная ў пейзажах Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства і пра творчасць знакамітага Марка Шагала, застылі ў жалобе над цыклам “Лічбы на сэрцы” Міхаіла Савіцкага.
У час гэтай невялікай ілюстраванай гутаркі дзеці пераканаліся ў тым, што беларускае мастацтва багатае і разнастайнае, яно ўражвае, захапляе і прымушае задумацца.


























.jpg)










