Віктарына “Славутыя людзі зямлі беларускай”

Беларусы заўсёды славіліся сваёй працавітасцю, здольнасцю самаахвярна працаваць на карысць Айчыны. Нямала імёнаў нашых землякоў ведаюць не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце.

20 лістапада вучні 6 “В” класа прынялі ўдзел у віктарыне “Славутыя людзі зямлі беларускай”. Дзеці адказалі на пытанні пра нашых знакамітых вучоных,  спартсменаў, кампазітараў, мастакоў і пісьменнікаў. Удзельнікі мерапрыемства не толькі праверылі свае веды, але і даведаліся шмат новага, а таксама пераканаліся ў тым, што кожны з нас заўсёды можа прыносіць карысць роднай краіне, было б толькі жаданне.

 

 

Обсуждение закрыто.