Інтэлектуальная гульня “Ведай роднае слова”

Беларуская мова на працягу многіх стагоддзяў існавала ў надзвычай неспрыяльных умовах. Але наш народ не толькі зберагаў яе кожны раз, але і ўзбагачаў, нягледзячы ні на якія цяжкасці. Таму сёння гэта развітая еўрапейская мова, сродкамі якой можна выказваць самыя складаныя думкі.  

4 снежня вучні 7 “А” класа яшчэ раз дакрануліся да багаццяў роднай мовы, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Ведай роднае слова”. Дзецям спатрэбілася веданне антонімаў і сінонімаў, паронімаў, папрактыкаваліся ўдзельнікі і ў перакладзе з рускай мовы на беларускую безэквівалентнай лексікі.

 

 

Обсуждение закрыто.