Калі б машына часу дапамагла сустрэцца беларусу ХІХ стагоддзя з нашым сучаснікам, ці змаглі б яны зразумець адзін аднаго? Пэўна, не, нягледзячы на тое, што ведаюць агульную мову – беларускую.
11 снежня вучні 7 “Б” класа прынялі ўдзел у этнаграфічным калейдаскопе “Я – перакладчык”. Дзецям патрэбна было перакласці на беларускую мову назвы традыцыйнага сялянскага адзення і абутку, страў, што гатаваліся ў будні і святы, інструментаў. Вучні суадносілі выявы і назвы розных прадметаў. Хочацца спадзявацца, што ўдзельнікі не толькі даведаліся нешта новае пра жыццё нашых продкаў, але і надоўга запомнілі некаторыя словы.



























.jpg)










