Краязнаўчая віктарына “Любімыя куткі малой радзімы”

Магілёў – адзін са старажытных беларускіх гарадоў. На жаль, будынкаў, якія былі сведкамі стагоддзяў, што праносіліся над нашым горадам, засталося вельмі мала. Але ж магіляўчане любяць яго і ў сучасным абліччы. Напэўна, у кожнага жыхара горада ёсць свой любімы куток малой радзімы.

22 студзеня вучні 8 “Б” класа прынялі ўдзел у краязнаўчай віктарыне “Любімыя куткі малой радзімы”. Дзеці пазнавалі мясціны горада па апісаннях, пільна ўглядаліся ў фотаздымкі, на якіх былі адлюстраваны фрагменты гарадскіх славутасцей, а яшчэ параўноўвалі вуліцы горада ў мінулым стагоддзі і зараз.  Таксама ўдзельнікі даведаліся, як многа знакамітых людзей у свой час пабывала ў нашым горадзе.

Обсуждение закрыто.