Латарэя беларускіх афарызмаў

Скарбніца беларускіх афарызмаў налічвае тысячы мудрых выслоўяў. Да нас дайшлі не толькі дасціпныя выказванні, створаныя вядомымі аўтарамі, але і народная мудрасць.

29 студзеня для вучняў 8 “В” класа была праведзена латарэя беларускіх афарызмаў. Удзельнікі цягнулі карткі са словамі Францыска Скарыны, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Максіма Танка і іншых аўтараў і тлумачылі іх. Таксама вучні збіралі з дзвюх частак беларускія прыказкі. Было і заданне на чытацкую пісьменнасць: патрэбна было на ўказанай старонцы кнігі беларускага пісьменніка знайсці афарызм на вызначаную тэму.     

    

Обсуждение закрыто.