Гульня-падарожжа “Фальклорная мазаіка”

5 лютага вучні 5 “Г” класа прынялі ўдзел у гульні “Фальклорная мазаіка”. Тры ўдзельніцы з запалам спрабавалі адказаць на пытанні па раздзелах “Міфалогія”, “Этнаграфія”, “Фальклор”. Дзяўчаты выбралі для сябе родную тактыку: дзве  удзельніцы вырашылі не рызыкаваць і спачатку выбіралі больш простыя пытанні, а трэцяя ўдзельніца раз за разам бралася за самае цяжкае. Гледачы з цікавасцю сачылі за гульнёй і пры магчымасці таксама выказвалі свае версіі. І няхай не ўсе пытанні скарыліся ў гэты дзень, настрой і ў гульцоў, і ў гледачоў быў цудоўны.     

       

Обсуждение закрыто.