Сённяшнія школьнікі з цяжкасцю могуць уявіць побыт нашых продкаў. 12 лютага вучні 9 “А” класа паглядзелі, якімі прыладамі працы карысталіся нашы продкі, які посуд быў у сялянскай хаце. Найперш дзеці ўбачылі папярэдніка сучаснага электрычнага праса – вугальны. Дарэчы, апошні вугальны прас быў выпушчаны на Лідсельмашы не так даўно – у 1974 годзе. Таксама гледачы даведаліся пра качалку і рубель, пачулі, як пралі воўну, што такое матавіла, даведаліся, як збівалі масла. Асобная старонка прэзентацыі была прысвечана глінянаму і драўлянаму посуду.




























.jpg)










