З 16.02.2026 па 21.02.2026 года ў дзяржаўнай установе “Сярэдняя школа №39 г.Магілёва” быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця гонару за родную мову і паважлівых адносін да культурных традыцый беларускага народа.
Да адкрыцця тыдня роднай мовы быў арганізаваны літаратурны марафон “Маё любімае слова па- беларуску” . Кавалеўская І.І. разам з вучнямі 5-х класаў правяла інфармацыйную хвілінку “Таямніцы роднай мовы”. Да гульні далучыліся і настаўнікі, ніхто не застаўся абыякавым.У школьных калідорах гучала музыка ансамбля”Дразды”.
Кухарэнка І.І. разам з вучнямі 11”А” класа правяла квэст-гульню ”Народныя святы”, у ходзе якой вучні акунуліся ў свет беларускіх звычаяў і традыцый.
Парашкова Л.У. правяла ў 8”Г” класе мерапрыемства ”Падарожжа па родных мясцінах”, у ходзе якога дзеці паказвалі свае веды, развівалі творчыя здольнасці, вандравалі па роднай краіне.Гэта мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Не абышлі ўвагай музеі нашага горада. Кухарэнка І.І., Кірыенка А.І. разам з вучнямі акунуліся ў свет жыцця і творчасці славутага песняра чыстай красы Максіма Багдановіча ў музеі імені В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
Цікава і запамінальна прайшлі мерапрыемствы:кніжная выстава “Беларуская палічка”, інтэрактыўная гульня “Таямніцы слова”, арфаграфічная хвілінка”Разгадай рэбус”.
Абавязковым мерапрыемствам з’яўляецца наведванне школьнага музея “Беларуская хата”. У час экскурсій вучні знаёмяцца з экспазіцыяй, гісторыяй асобных экспанатаў:
За што я так люблю ўсё?
За што ўсё так цаню?
За тое, што калісьці бабулю ўспамяну.
Яе трымалі рукі верацяно і лён
Гаршкі, абрус святочны…
Ёй шлю зямны паклон!
Але найбольш насычаным днём тыдня аказалася дваццаць першага лютага.І гэта невыпадкова. У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, таму вучні, настаўнікі, супрацоўнікі нашай школы актыўна далучыліся да святкавання. Наперадде ўсіх чакала канцэртная праграма “Наша спадчына”, у ходзе якой можна было ўбачыць трансляцыю відэароліка “ Мой родны кут, як ты мне мілы!, конкурс “ Міс-беларусачка”, флэш-моб “Ад роду да народу”.
Праведзеныя на працягу тыдня мерапрыемствы садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці вучняў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, выхаванню ў вучняў нацыянальнай свядомасці, патрыятызму і любові да Радзімы, захаванню мовы як культурнай спадчыны беларусаў.Усіх нас аб’ядноўвала шчырасць,неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы…
Мова…
Родная мова
У марах,у песнях,у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер,і смак,і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
І ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора,цякуць,
І думкі мае плывуць
На хвалях і дзён,і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй.
Анатоль Грачанікаў
Кіраўнік НМА А.У. Даргевіч


































.jpg)










