Зіма ў гэтым годзе разгулялася не на жарты. Паўсюль снег і лёд, а так ўжо хочацца цеплыні, зялёнай траўкі і падарожжаў па роднай краіне.
19 лютага вучні 9 “Б” класа выправіліся ў віртуальнае падарожжа па рэках і азёрах Беларусі. Удзельнікі ўспомнілі цікавыя факты пра Нёман і Дзвіну, Сож і Дняпро. Прагучалі легенды пра ўзнікненне Нарачы і Прыпяці. Школьнікі даведаліся пра “самыя-самыя” нашы азёры і іх унікальнасць. Ну а напрыканцы мерапрыемства ўзгадалі і беларускія балоты – непаўторныя скарбніцы нашай Радзімы.



























.jpg)










