“Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”, – заклікаў Уладзімір Караткевіч.
5 сакавіка вучні 9 “Г” класа прынялі ўдзел у ілюстраванай гульні-віктарыне і пераканаліся, што беларуская зямля сапраўды незвычайная. Удзельнікі даведаліся пра выдатных беларусаў, якія былі першапраходцамі ў сваёй справе, узгадалі пра помнікі архітэктуры, што існавалі на нашай зямлі. Дзеці ўзгадалі слуцкія паясы, якія знаходзяцца ў лепшых музеях свету, бясследна знікшы крыж Ефрасінні Полацкай, страчаную бібліятэку Храптовічаў, разбураныя беларускія палацы. Напрыканцы мерапрыемства прагучала думка, што зберажэнне нашай гістарычнай спадчыны – гэта справа кожнага з нас.




























.jpg)










