Вусны часопіс “Жывёльны свет Беларусі”

Спакон вякоў на зямлі беларускай людзі і жывёлы былі суседзямі. Не заўсёды паміж імі былі добрасуседскія адносіны: жывёлы наносілі шкоду чалавеку, а чалавек знішчаў жывёл не толькі абараняючыся, але і дзеля забавы.   

12 сакавіка вучні 11-ых класаў пагаварылі пра жывёльны свет у сённяшняй Беларусі. Удзельнікі расказалі пра звяроў, якія даўно ўжо зніклі з нашай тэрыторыі, пагарталі старонкі Чырвонай кнігі, узгадалі пра віды, якія маюць сёння патрэбу ў абароне. А таксама вучні даведаліся пра ўнікальных насельнікаў нашай краіны, а таксама пра прыродаахоўчую дзейнасць у Беларусі. 

    

Обсуждение закрыто.