19 сакавіка вучні 10 “Б” класа прынялі ўдзел у бліцтурніры “З цэлым народам гутарку весці”. Дзеці адказалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзельнікі таксама даведаліся, чаму не захаваліся рэчы Максіма Багдановіча, якую ролю ў жыцці маладога паэта адыграў Змітрок Бядуля, якія захапленні былі ў Якуба Коласа. У час мерапрыемства прагучалі радкі з твораў беларускіх паэтаў, а таксама песні ў выкананні ансамбля “Песняры”.



























.jpg)










