Вучні 4 “В” класа вельмі любяць казкі і чытаюць іх не толькі ў школе на ўроках літаратурнага чытання, але і дома. І гэта дапамагло дзецям паспяхова справіцца з заданнямі віктарыны “Па старонках беларускіх народных казак”, якая прайшла ў класе 23 красавіка. Школьнікі ўзгадалі свае любімыя казкі і іх герояў, адказалі на многія няпростыя пытанні: назвалі творы, дзе героямі з’яўляюцца жывёлы, пазналі казкі па кароткім змесце, а таксама па ілюстрацыях. А яшчэ знаўцы разабраліся, якія правы дзяцей парушаюцца злымі героямі некаторых казак.
































.jpg)










