Гульня “Апрані ляльку”

Нагавіцы, саян, намітка, сярмяга, магерка… Што гэта такое? Гэта назвы старадаўняга беларускага адзення, якія сённяшняму чалавеку мала знаёмы.

7 мая вучні 3 “В” і 3 “Г” класаў разбіраліся з няпростымі моднымі тэндэнцыямі нашых продкаў. Дзеці даведаліся, як апраналіся сяляне і шляхта, як называліся розныя элементы адзення, галаўныя ўборы і абутак. Трэба было выбраць з шэрагу беларускіх слоў тыя, якія абазначаюць менавіта адзенне. Смеху было шмат, бо памыляліся часта. Пасля дзеці на хуткасць апраналі ляльку і называлі па-беларуску, што ж спатрэбілася для гэтага.          

 

 

Обсуждение закрыто.