Гульня-віктарына “Беларускія прысмакі”

Словы “бургер” і “бульба фры” сённяшнія дзеці разумеюць з малых гадоў, а вось чым ласаваліся малышы хаця б 50 гадоў назад, не ведаюць, са страў беларускай кухні могуць назваць толькі дранікі ці бабку. 14 мая веды вучняў 2 “А” і 2 “Б” класаў пра беларускія ласункі папоўніліся, бо для дзяцей была праведзена гульня-віктарына “Беларускія прысмакі”. І цяпер другакласнікі ведаюць, што такое мачанка і грачанікі, зацірка і верашчака, клёцкі з “душамі” і камы, а таксама кугель. Неўзабаве ўжо пачнуцца летнія канікулы, і ў малых будзе час, каб прыгатаваць разам з матуляй печаныя яблыкі ці бульбу з грыбамі, назбіранымі ў беларускіх лясах.    

 

Обсуждение закрыто.