Гутарка “Беларускія цацкі”

21 мая вучні 2 “В” класа наведалі школьны этнаграфічны музей і паслухалі аповед пра цацкі, з якімі калісьці гулялі дзеці. Малыя даведаліся,  якія цацкі былі ў гарадскіх і вясковых дзетак, з якіх матэрыялаў іх выраблялі. Дзецям падрабязна расказалі, што такое лялька-мотанка, як яе рабілі, чаму у такіх цацак не было твару. Ну і канечне, дзеці змаглі патрымаць у руках традыцыйныя беларускія цацкі: з гліны, саломы, тканіны. Асабліва школьнікам спадабаліся разнастайныя лялькі.   

Обсуждение закрыто.