Гульня “Падарожжа Васілька і Васілінкі па роднай краіне”

28 мая для вучняў 1 “А”, “Б” і “В” класаў  была арганізавана цікавая гульня “Падарожжа Васілька і Васілінкі па роднай краіне”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы і было пабудавана ў форме займальнага падарожжа. Галоўнымі героямі свята сталі казачныя персанажы – Васілёк і Васілінка, якія суправаджалі дзяцей на працягу ўсяго маршруту.

Падчас падарожжа навучэнцы наведалі некалькі тэматычных станцый. На станцыі “Сімвалы Беларусі” дзеці адгадвалі загадкі пра галоўных сімвалічных прадстаўнікоў беларускай фаўны (бусла і зубра). Перад вучнямі выступіў казачны Бусел, які дапамог першакласнікам паўтарыць колеры Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і патлумачыць іх значэнне.

На станцыі “Родныя словы” дзеці прадэманстравалі добрае веданне беларускай мовы, удзельнічаючы ў інтэрактыўнай гульні “Перакладчыкі”. Дзеці выразна, з замілаваннем дэкламавалі вершы пра мілагучнасць і прыгажосць роднага слова.

На станцыі “Гульнявая” дзеці пазнаёміліся з беларускай народнай спадчынай, прыняўшы актыўны ўдзел у традыцыйнай рухомай гульні “Гарлачыкі”.

Правядзенне гульні “Падарожжа Васілька і Васілінкі па роднай краіне” паказала высокі ўзровень цікавасці першакласнікаў да гісторыі і культуры Беларусі.    

Обсуждение закрыто.