У рамках адзінага дня беларускай мовы 8 лютага ў 6 “А” класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 110- годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі, прагучалі вершы паэта, а таксама вершы вучняў, прысвечаныя Аркадзю Куляшову. Увазе ўдзельнікаў была прадстаўлена выстава кніг паэта.