Танцаваць і спяваць любяць, бадай, усе дзеці. І вучні 5 “Г” класа не выключэнне. 15 кастрычніка ў класе адбылася музычная хвілінка. У час яе малыя і патанцавалі, і паспявалі, а заадно і пазнаёміліся з тым, якія песні спявалі нашы продкі, якія танцы ладзілі.
Дзеці пачулі беларускія народныя песні ў выкананні фальклорных гуртоў, паслухалі спевы ансамбля “Песняры”. Вельмі спадабалася школьнікам, як танцуе ансамбль “Харошкі”. А напрыканцы мерапрыемства дзеці павучыліся танцаваць беларускую польку.




























.jpg)










