Выстава-прэзентацыя “Кніжныя скарбы Беларусі”  

 22 кастрычніка вучні 6 “А” класа пазнаёміліся з выставай-прэзентацыяй “Кніжныя скарбы Беларусі”. Дзеці даведаліся пра гісторыю кнігадрукавання ў нашай краіне з часоў Францыска Скарыны да сённяшняга дня, а таксама пачулі, як цяжка ў канцы ХІХ стагоддзя беларуская кніга даходзіла да свайго чытача. Прагучаў займальны аповед і пра галоўную кніжную скарбніцу Беларусі – Нацыянальную бібліятэку, і пра кніжныя выдавецтвы мінулага і сучаснасці. Цікавай для дзяцей была інфармацыя пра каштоўныя кнігі, якія сёння можна пабачыць толькі ў музеях.

 

Обсуждение закрыто.