У чацвер, 25 студзеня, вучні 7 “А” класа ў форме вуснага часопіса паглыблялі свае веды пра беларускую мову. Старонкі часопіса тэматычна былі звязаны з мовай, культурай, гісторыяй нашай краіны.
Вучні прыйшлі да высновы: хто пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Мерапрыемства садзейнічала актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, а таксама развіццю маўленчай культуры вучняў.
Класны кіраўнік 7 “А” класа Байкова Ксенія Вітальеўна