Падарожжа па родным краі

19 студзеня вучні 7 “Б” класа сталі ўдзельнікамі падарожжа-віктарыны “Беларусь мая сінявокая”. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдел у гэтым пазакласным мерапрыемстве. Яны здзейснілі віртуальнае падарожжа па Беларусі, прадэманстравалі свае веды аб родным краі.

Добры эмацыянальны настрой быў на працягу ўсяго мерапрыемства.  Віктарына паказала, што вучні цікавяцца гісторыяй свайго краю, шануюць нацыянальныя традыцыі, народную культуру і, самае галоўнае, не забываюць пра тое, што яны — беларусы!

Класны кіраўнік Волкава Зінаіда Васільеўна

Обсуждение закрыто.