У чацвер 21 снежня вучні 8 “Г” класа прынялі ўдзел у віктарыне “У роднай мовы роднае карэнне”.
Каб выявіць пераможцаў, вучні былі падзелены на дзве каманды. Пачалі з “Размінкі”, дзецям партэбна было адказаць на розныя пытанні, якія прысвечаны краіне і роднай мове. Далей былі “Жарты-загадкі”, потым удзельнікі пабывалі на прыпынку “Перакладчыкі”.
Мэтай мерапрыемства было пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў, развіццё вуснага маўлення і фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў.
Класны кіраўнік 8 “Г” класа Гарбачова Юлія Сяргееўна