Мая чароўная Беларусь

07.12.2023 года ў 8 «Б» класе прайшла гульня-віктарына “Мая чароўная Беларусь”. Вучні на момант адчулі сябе мастакамі, але малявалі яны не алоўкамі, а словамі. Трэба было “намаляваць” карціну пра нашу Беларусь і кожнае прыгожае слова трэба было растлумачыць.

Таксама вучні разгадвалі крыжаванку, і калі ўсе рэкі ў крыжаванцы былі названы правільна, то ў выдзеленым слупку дзеці змаглі прачытаць назву самага вялікага возера Беларусі.

На свеце многа краін, вялікіх і маленькіх, але кожны чалавек любіць менавіта сваю краіну, сваю Радзіму, ганарыцца ёй і імкнецца зрабіць усё, каб

яна была багатай і цудоўнай.

Класны кіраўнік 8 “Б” класа Афанасьева Вольга Сяргееўна

Обсуждение закрыто.