16.11.23 года вучні 9 «Г» класа здзейснілі міні-вандроўку і паназіралі за прыродай Беларусі восенню. Экскурсія праводзілася з мэтай фарміравання ў вучняў любові і беражлівых адносін да спадчыны свайго краю, выхавання экалагічнай культуры.
Дзецям запомніцца кожнае імгненне, праведзенае на ўлонні родных мясцін. У час вандроўкі дзяўчаты збіралі залатое восеньскае лісце, жалуды і каштаны, каб потым выкарыстаць для вырабаў або палажыць пачатак гербарыю. Закончылася мерапрыемства фотасесіяй на фоне разнастайнай асенняй афарбоўкі.
Класны кіраўнік 9 “Г” класа Сакалоўская Галіна Віктараўна