Вобразы мілыя роднага краю

«Вобразы мілыя роднага краю”… Гэтыя словы сталі тэмай віртуальнага падарожжа, якое прайшло для вучняў 9 “В” класа. Мэтай мерапрыемства было паглыбленне ведаў у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў; фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Айчыны; стварэнне ўмоў для выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры, выхавання пачуцця адказнасці за будучыню нашай краіны.

Падчас віртуальнага падарожжа хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі гістарычнага мінулага і сучаснасці роднага горада, сваёй краіны. У цёплай і добразычлівай атмасферы вучні адказвалі на пытанні віктарыны, згадвалі значныя падзеі нашай гісторыі.

Зайцава Алена Мікалаеўна, класны кіраўнік 9 ”В” класа

Обсуждение закрыто.