Мудрасць пакаленняў

28 кастрычніка — Міжнародны дзень бабуль і дзядуль. Менавіта яны, дзядулі і бабулі, yпрыгожваюць дзяцінства цёплым камфортам, парадамі, пяшчотай, канкрэтнай дапамогай і падтрымкай. Усім нам так патрэбна іх любоў!

Вучні 9 “Б” класа ў чацвер 26 кастрычніка аддалі дань павагі сваім бабулям і дзядулям. Дзеці расказвалі пра сваіх родных, чыталі вершы, слухалі вершы, прысвечаныя бабулям і дзядулям. Пасля сваіх выступленняў удзячныя ўнукі напісалі  сваім любімым  бабулям і дзядулям паштоўкі з пажаданнямі.

Класны кіраўнік Мінчукова Алена Пятроўна

Обсуждение закрыто.