У рамках Тыдня бацькоўскай любові беларускамоўны чавер 19 кастрычніка ў 9 “А” класе быў прысвечаны сямейным узаемаадносінам. Класны кіраўнік Рыбакова Кацярына Сяргееўна расказала пра дзве важныя даты — Дзень маці і Дзень бацькі, пра значэнне сям’і ў жыцці чалавека.
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра тое, якія ёсць сямейныя традыцыі і каштоўнасці. Таксама вучні расказвалі пра свае сем’і, успаміналі прыказкі пра сям’ю, дом. Кожны з вучняў выказаў сваё меркаванне аб значэнні сям’і, на чым трымаецца сям’я, аб узаемаадносінах у сваіх сем’ях, выказвалі свае меркаванні, што неабходна, каб сям’я была моцнай.
Класны кіраўнік 9 “А” класа Рыбакова Кацярына Сяргееўна