Літаратурная гасцёўня “У свеце дабрыні”

Навучэнцы 10 “Б” класа 12 кастрычніка прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўні “У свеце дабрыні”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння Эдзі Агняцвет. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй паэткі, паслухалі яе лірычныя творы і песні, якія былі створаны на яе вершы кампазітарамі І.Лучанком і У. Алоўнікавым.

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць з творчасцю паэтэсы Эдзі Агняцвет – была выканана. Ва ўсіх удзельнікаў сустрэчы засталіся вельмі цёплыя ўражанні. 

Класны кіраўнік Грыневіч Вікторыя Мікалаеўна

Обсуждение закрыто.