У фармаце вуснага часопіса прайшоў беларускамоўны чацвер 5 кастрычніка. Дзесяцікласнікі многа новага даведаліся аб сваёй мове, гартаючы старонкі часопіса. Напрыклад, пра тое, што мова выкарыстоўваецца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці дзяржаўнай.
Аб тым, што беларуская мова мае адразу тры алфавіты — гэта кірыліца, лацінка і арабская вязь. Таксама даведаліся аб адной з адметных асаблівасцяў беларускай мовы — літары ў (у кароткае або «нескладовае»), больш таго — гэтая літара стала своеасаблівым сімвалам мовы, і ёй нават усталявалі помнік у Полацку.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.
Класны кіраўнік 10 “А” класа Філіпенка Алеся Уладзіміраўна